9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарафеева: «Лядовыя палацы - гэта выдатна»

52

Поп-спявачка распавяла, як каталася на горных лыжах у Чырвонай Паляне, і пахваліла ініцыятыву пабудовы лядовых палацаў у кожным райцэнтры.

- Два гады таму ў першы раз устала на горныя лыжы. Не была ўпэўненая, што атрымаецца. Але, як аказалася, таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім. Лыжы - гэта вельмі лёгка. Ужо на другі дзень каталася выдатна. Гэта было ў Сочы ў Чырвонай Паляне на адкрыцці беларускага санаторыя, - распавяла Ірына Дарафеева ў інтэрв'ю «Комсомольской правде в Беларуси». -- Мы прыехалі выступаць вялікай дэлегацыяй. Думалі, гэтым і абмяжуецца. Але прэзідэнт неяк, праходзячы побач, сказаў: «Чаго не на горках? Ідзіце катацца!». А ў нас і формы няма, ды і не ўмеюць многія. Форму выдалі, інструктары з намі працавалі. Я тады спасцігала асновы горных лыжаў з біятланісткай Аленай Зубрылавай. Яна таксама ў першы раз спрабавала. Не кожны здольны на спускі, трэба быць вельмі рызыкоўным чалавекам. Калі знаходзішся на вяршыні гары і бачыш, колькі трэба спускацца з гэтага схілу... І не ўсё тут залежыць ад цябе. Шмат чаго - ад тэмпературы паветра, ад снегу. Самае складанае - перамагчы свой страх. Адзін разумны чалавек мне сказаў: «Хто не падае, той не падымаецца». Гэта праўда. Трэба не баяцца падаць. На сёмы дзень мы спускаліся з самых высокіх гор.

Спявачка адзначыла, што на беларускія гарналыжныя курорты яе часта запрашаюць «на сустрэчы» і пахваліла масавую пабудову ў Беларусі лядовых палацаў усюды, дзе толькі можна.

«Лядовыя палацы ўжо будуюцца і ў раённых цэнтрах, і ў невялікіх гарадах. У цэлым гэта выдатна. У палацах ёсць магчымасць займацца рознымі відамі спорту. А там, дзе не пабудаваныя палацы, заліваюцца каткі. 10 гадоў таму я бачыла вялікія праблемы: і дзіцячы алкагалізм, і агульная апатыя і абыякавасць, калі людзям нічога не трэба: ні канцэртаў, ні святаў - нічога наогул. А зараз бачу: цалкам па-іншаму людзі сталі жыць», - лічыць Дарафеева.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках