25 красавiка 2024, Чацвер, 11:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арцёма Дубскага на 15 сутак змясцілі ў ШЫЗА

3

Палітвязень знаходзіцца ў штрафным ізалятары за тое, што патрабаваў палепшыць умовы ўтрымання ў калоніі.

Маці палітвязня Алена Дубская даведалася, што яе сын змешчаны ў штрафны ізалятар, калі прыехала на сустрэчу з ім у калонію, перадае «Радыё Свабода».

Супрацоўнікі калоніі адмовіліся прыняць ад яе перадачу, патлумачыўшы, што Арцём Дубскі ад 10 лютага на 15 сутак пераведзены ў штрафны ізалятар.

Алена Дубская даведалася, што яе сына абвінавацілі ў тым, што ён нібыта аднойчы не ветліва прывітаўся з кімсьці з супрацоўнікаў калоніі, а таксама пачаў збор подпісаў сукамернікаў пад патрабаваннем палепшыць умовы ўтрымання ў калоніі.

Цяпер на працягу 15 сутак Арцём Дубскі ў адзіночнай камеры будзе пазбаўлены права на прагулкі, магчымасці атрымліваць лісты, пошту, мець спатканні.

Нагадаем, што Актывіст «Маладога фронту» Арцём Дубскі ў ліпені быў прысуджаны да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за парушэнне правілаў адбыцця пакарання па знакамітай «справе 14-ці» - тады 14 моладзевых актывістаў былі прысуджаныя да абмежавання і пазбаўлення волі за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў. Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» у 2009 годзе прызнала ўдзельнікаў «Працэсу 14-ці» Вязнямі сумлення.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках