9 чэрвеня 2026, aўторак, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларускіх вну забароняць партыі і рэлігійныя арганізацыі (Абноўлена)

19

Беларускія «палатачнікі» распрацоўваюць новы праект Кодэкса аб адукацыі.

Старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе ніжняй палаты «парламента» Уладзімір Здановіч, выступаючы 23 лютага на пашыраным паседжанні камісіі, заявіў, што праект Кодэкса аб адукацыі ўтрымлівае забарону на дзейнасць у вну палітычных партыяў і рэлігійных арганізацыяў, перадае БелаПАН.

«Вышэйшая адукацыя ў Беларусі будзе заставацца свецкай», — сказаў ён.

Разам з тым Зданоіч нагадаў, што ў БДУ дзейнічае Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірылы. «Нам трэба будзе ці заплюшчыць на гэта вочы, ці прапісаць пра яго ў кодэксе асобным радком», — сказаў ён.

Праект Кодэкса аб адукацыі рыхтуецца ў «палаце прадстаўнікоў» да разгляду ў другім чытанні.

Нагадаем, што на паседжанні 11 снежня 2009 года дэпутаты «палаты прадстаўнікоў» прынялі ў другім чытанні законапраект «Аб статусе вайскоўцаў». Законапраект забараняе вайскоўцам тэрміновай службы ўдзельнічаць у дзейнасці палітычных партыяў і грамадскіх аб'яднанняў, якія пераследваюць палітычныя мэты. Грамадзяне, якія заклікаюцца на службу, павінны будуць прыпыніць сваё сяброўства ў такіх арганізацыях.

Законапраект дае права вайскоўцам у свабодны ад выканання абавязкаў ваеннай службы час удзельнічаць у сходах, мітынгах, вулічных шэсцях і іншых масавых мерапрыемствах, якія праводзяцца ў адпаведнасці з заканадаўствам па-за тэрыторыяй вайсковай часткі.

У той жа час удзел вайскоўцаў у страйках, а таксама іншае невыкананне абавязкаў ваеннай службы ў мэтах урэгулявання пытанняў, звязаных з яе праходжаннем, дакумент забараняе.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках