У школах з'явіўся факультатыў па асновах праваслаўнай культуры
107- 5.02.2010, 10:48
Мінадукацыі і Беларускі экзархат падрыхтавалі праграму факультатыўнага курса «Асновы праваслаўнай культуры. Святыні беларускага народа».
Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на міністра адукацыі Аляксандра Радзькова.
Паводле словаў міністра, распрацаваная калектывам аўтараў праграма заняткаў факультатыўнага курса прапануецца для вывучэння ў 1-11 класах школы. У бліжэйшы час яна будзе накіраваная для разгляду і зацвярджэння ў Нацыянальны інстытут адукацыі. Міністр адукацыі адзначыў, што гэты факультатыў заснаваны на беларускіх праваслаўных традыцыях.
Акрамя таго, у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце распрацаваны курс лекцый для студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ «Методыка выкладання рэлігіязнаўства ў сярэдняй школе».
Увядзенне гэтых курсаў прадугледжвае Праграма супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі Беларусі і Беларускай праваслаўнай царквы на 2011-2015 гады.