9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У зняволеных калоніі ў Глыбокім выкралі паўтоны селядца

14

Начальнік аддзела тылавога забеспячэння выпраўленчай калоніі ў Глыбокім выкраў 500 кг селядца, які прызначаўся для харчавання асуджаных.

Пра гэта паведаміла БелТА начальніца аддзела па наглядзе за законнасцю судовых пастановаў па крымінальных справах і аналізе судовай практыкі Аксана Баліева.

Займаючы высокае службовае становішча і маючы доступ да складскіх памяшканняў, 42-гадовы мужчына вырашыў выкрасці 500 кг свежамарожанага селядца коштам Br1,5 млн., які потым планаваў рэалізаваць праз знаёмых у гандлёвай сетцы раённага цэнтра. Аперацыя ажыццяўлялася ў два этапы. Першую партыю рыбы начальнік сам вывез на ўласным аўтамабілі «Рэно-Меган», а другую частку даставіў на той жа машыне прыцягнуты ім падначалены. Пры гэтым пра планы свайго начальства супрацоўнік нават не здагадваўся.

Але спробу ўзбагаціцца за кошт іншых спынілі супрацоўнікі праваахоўных органаў. Рыба вярнулася на склад калоніі, а ў дачыненні да парушальніка закона была ўзбуджаная крымінальная справа. За крадзеж шляхам злоўжывання службовым становішчам мужчына прысуджаны да штрафу на суму каля Br9 млн., пазбаўлены права займаць кіруючыя і матэрыяльна адказныя пасады тэрмінам на тры гады, у якасці дадатковай меры пакарання ў яго быў канфіскаваны аўтамабіль, які выкарыстоўваўся для крадзяжу.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках