9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасаду Польшчы ў Беларусі пазбавілі маёмасці

3

Суд Валожынскага раёна адмовіўся разглядаць пазоў амбасады Польшчы ў Беларусі аб вяртанні яе маёмасці, якая знаходзіцца ў Доме польскім у пасёлку Івянец.

Пра гэта паведаміла БелаПАН старшыня Івянецкай арганізацыі неафіцыйнага Саюза палякаў у Беларусі Тэрэза Собаль.

Паводле яе словаў, гаворка ідзе пра вяртанне дыпмісіі мэблі і дыванаў, перададзеных у карыстанне першаснай структуры грамадскага аб'яднання пасля яго расколу ў 2005 годзе.

У інтэрв'ю БелаПАН прэс-сакратар амбасады Польшчы Павал Марчук выказаў надзею, што просьба дыпмісіі будзе ўлічаная незалежным судом і ён прыме законнае рашэнне.

На Дом польскі ў Івянцы прэтэндуюць два крыла Саюза палякаў у Беларусі - афіцыйнае, прызнанае беларускімі ўладамі, і незарэгістраванае, якое падтрымліваюць улады Польшчы. 8 лютага судовыя выканаўцы зрабілі вопіс маёмасці Дома польскага, выправадзіўшы з будынка актывістаў неафіцыйнага СПБ.

Сваім рашэннем ад 17 лютага суд Валожынскага раёна абавязаў Тэрэзу Собаль вызваліць Дом польскі ў Івянцы, якія яна самавольна займала, а 11 сакавіка калегія па грамадзянскіх справах Менскага абласнога суда пакінула ў сіле гэтае рашэнне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках