На шклозаводзе «Нёман» чакаюцца скарачэнні
2- 2.03.2010, 9:26
На Бярозаўскім шклозаводзе «Нёман» за люты больш за 30 чалавек атрымалі папярэджанні аб непрацягненні з імі кантрактаў.
Пры гэтым, як адзначае «Еўрарадыё», абсалютнай большасці па калектыўнай дамове павінны былі працягнуць кантракты на 5 гадоў.
«На гэты момант заводу трэба скарачаць колькасць працоўных, бо шмат людзей працуе па скарочаным працоўным графіку. Таму пачалі выкарыстоўваць кантрактную сістэму: у каго сканчаецца кантракт, дасылаюць паведамленне, што кантракт з імі не будзе працягнуты. Пры гэтым такія паведамленні атрымліваюць і спецыялісты высокай кваліфікацыі, якія адпрацавалі на прадпрыемстве больш за 10 гадоў, і людзі перадпенсійнага ўзросту, якім да пенсіі засталося менш за 3 гады. Па калектыўнай дамове кантракты такім людзям павінны працягваць, паколькі гэта ўваходзіць у абавязкі наймальніка. Мне незразумелая ў гэтым пытанні пазіцыя афіцыйнага прафсаюза, які нічога не робіць, каб абараніць працоўных, за грошы якіх ён існуе»,- - сказаў працоўны заводу Сяргей Трафімчык.