Рыгор Барадулін пераведзены з рэанімацыі ў тэрапію
5- 2.03.2010, 9:28
Стан здароўя народнага паэта Беларусі ў апошні час значна палепшыўся.
1 сакавіка Рыгор Барадулін быў пераведзены з аддзялення рэанімацыі ў тэрапеўтычнае аддзяленне Рэспубліканскага шпіталя Кіравання справамі прэзідэнта. Пра гэта БелаПАН паведаміў сябар Рыгора Барадуліна, паэт і грамадскі дзеяч Генадзь Бураўкін.
Паводле яго словаў, стан Барадуліна значна палепшыўся, настрой бадзёры, і ён ужо ходзіць.
Увечары 14 лютага Барадулін быў шпіталізаваны з дыягназам «левабаковая пнеўманія» і з тэмпературай звыш за 40 градусаў.
10 лютага народны паэт выпісаўся з Менскага гарадскога клінічнага шпіталя № 10, дзе лячыўся ў аддзяленні кардыялогіі. 13 лютага Барадулін меў намер прыняць удзел у прэзентацыі сваёй новай кнігі паэзіі на беларускай і расейскай мовах «Перакуленае / Опрокинутое», выпушчанай маскоўскім выдавецтвам «Время» да яго 75-годдзя (24 лютага). Аднак не змог зрабіць гэтага па стане здароўя.