За патрабаванне вызваліць Аўтуховіча - амаль 500 даляраў штрафу
1- 29.03.2010, 14:03
Суд пакараў актывіста «Маладой Беларусі» Андрэя Кузьмінскага 40 базавымі велічынямі штрафу.
Як нагадвае «Радыё Свабода», моладзевы актывіст Андрэй Кузьмінскі быў затрыманы раніцай 29 сакавіка. Пасля гэтага апазіцыянер быў дастаўлены ў суд.
16 сакавіка Кузьмінскага затрымалі каля будынку Вярхоўнага суда за ўдзел у пікеце ў знак салідарнасці з палітвязнямі - Мікалаем Аўтуховічам і Уладзімірам Асіпенкам. Разам з ім у міліцыю былі дастаўленыя яшчэ некалькі чалавек.
На затрыманых склалі пратаколы. Ім паведамілі, што пазней іх будуць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці.
29 сакавіка суд агучыў прысуд Андрэю Кузьмінскаму-1 400 000 рублёў (482 даляры ЗША).