Беларускаму МЗС украінская карамель не па зубах
5- 29.03.2010, 15:49
Міністэрства замежных спраў Беларусі прыняло рашэнне аб пачатку паўторнага антыдэмпінгавага расследавання адносна імпарту ўкраінскай карамелі.
Звязана гэта са зваротам ЗАТ «ВА «Конці» (Украіна) аб прыняцці цэнавых абавязацельстваў на прадукцыю, што пастаўляецца ў Беларусь. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, размешчаным у газеце «Рэспублiка».
Нагадаем, Беларусь у жніўні 2008 года тэрмінам на тры гады ўвяла антыдэмпінгавую пошліну на ўкраінскую карамель: у памеры 11,76% ад мытнага кошту на карамель, што не змяшчае какаву і 23,9% - якая змяшчае какаву.
У той жа час з кастрычніка 2009 года спагнанне антыдэмпінгавай пошліны прыпынена ў дачыненні трох украінскіх вытворцаў (ДП «Кандытарская карпарацыя «Рошэн», ЗАТ «Жытомірскія ласошчы», ААЗТ «Харкаўская бісквітная фабрыка») пры ўмове выканання цэнавых абавязацельстваў, прынятых на сябе названымі кампаніямі.
10 лютага 2010 года ў МЗС Беларусі звярнулася ЗАТ «ВА «Конці» з прапановай разгледзець і прыняць мінімальны ўзровень цэн на імпарт гэтай прадукцыі.
Канцэрн «Белдзяржхарчпрам» выказаў згоду аб магчымасці прыняцця цэнавых абавязацельстваў ЗАТ «ВА« Конці».
Такім чынам, з мэтай разліку мінімальнага ўзроўню коштаў, па якіх ЗАТ «ВА «Конці» можа пастаўляць карамель на беларускі рынак, пачынаецца працэдура паўторнага расследавання.