19 красавiка 2024, Пятніца, 10:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэя Саннікава і Ірыну Халіп дапыталі ў міліцыі

17
Андрэя Саннікава і Ірыну Халіп дапыталі ў міліцыі

Лідэр «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Саннікаў і вядомая журналістка Ірына Халіп былі дапытаныя па так званай «паляўнічай справе».

Андрэй Саннікаў і яго жонка Ірына Халіп наведалі сёння па позве ўпраўленне ўнутраных справаў Партызанскага раёна Менска. Допыт вёў старэйшы дазнаўца аддзела дазнання папярэдняга расследавання Партызанскага РУУС Аляксандр Віктаравіч Пазняк.

Апазіцыйнага палітыка і журналістку дапыталі ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па факце паклёпу ў дачыненні да былога начальніка Упраўлення КДБ па Гомельскай вобласці Івана Каржа.

Як паведаміла сайту charter97.org Ірына Халіп, яе і Андрэя Саннікава дапытвалі паасобку.

«У нас пыталіся практычна адно і тое ж: ці з'яўляемся мы каардынатарамі сайта charter97.org, ці займаемся мы журналісцкім расследаваннем «паляўнічай справы», ці публікавала я штосьці на гэтую тэму, ці сустракалася са сваякамі, ці публікавалі мы нешта на сайце «Беларускі партызан». Вядома, на ўсе пытанні мы адказалі рашучае «не», што чыстая праўда», - паведаміла журналістка.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках