24 красавiка 2024, Серада, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

life:) палітыка дэмпінгу сябе не апраўдала?

28

Ад моманту з'яўлення на беларускім рынку сотавай сувязі life:) стабільна прыносіць страты мацярынскай кампаніі.

Паводле справаздачы кампаніі Turkcell, на канец верасня мінулага года паказчык EBITDA (аб'ём прыбытку да выліку выдаткаў па адсотках, выплаты падаткаў і амартызацыйных адлічэнняў) па беларускім аператары склаў $24 688 тыс. са знакам мінус, піша «Інтэрфакс».

Вялікая «заслуга» ў гэтым належыць агрэсіўнай демпінгавай палітыцы life:), што забяспечвае рост абаненцкай базы за кошт вельмі нізкіх цэн. Нездарма прадстаўнікі кампаніі аддаюць перавагу не агучваць і не каментаваць фінансавыя паказчыкі, абмяжоўваючыся паказчыкамі прыросту абаненцкай базы.

Аднак кампанія ў сваёй дзейнасці не толькі недагаворвае, ёсць у яе арсенале і іншыя метады. У красавіку мінулага года была праведзена спам-рассылка на тысячы нумароў абанентаў velсоm і МТС з прапановай падключыцца на адзін з тарыфаў life:).

Азджан Эрміш, генеральны дырэктар кампаніі «Беларуская сетка тэлекамунікацый», якой належыць брэнд life:), афіцыйна заявіў, што адмаўляе факт спам-рассылкі. Паводле яго словаў, гэта было «абсалютна добраахвотнае рашэнне нашых абанентаў - адпраўляць ці не дадзенае SMS» у рамках акцыі «Прывяду сябра ў свет life:)». А. Эрміш назваў тое, што адбылося «адкрытай, сумленнай канкурэнцыяй».

Праведзеная спецыялістамі праверка выявіла, што ўсе рэкламныя SMS былі ініцыяваныя SMS-цэнтрам украінскай кампаніі «Астэліт» - брэнд life:). Важны нюанс: А. Эрміш на той момант сумяшчаў пасады генеральнага дырэктара ЗАТ «БэСТ» Беларусь з абавязкамі Дырэктара па маркетынгу ТАА «Астэліт». У далейшым кампанія «Астэліт» была вымушана прызнаць факт рассылкі.

Падобна, life:) не думае вяртаць крэдыт даверу абанентам. З самага пачатку дзейнасці кампанія раскідвала рэкламныя пасылы аб тым, што бясплатныя ўнутрысеткавыя званкі - гэта назаўжды. У інтэрв'ю генеральны дырэктар «БэСТ» і іншыя прадстаўнікі аператара неаднаразова паўтаралі як мантру, што яны не збіраюцца падвышаць цэны на паслугі.

Аднак ужо да канца мінулага года ўпэўненасць зменшылася. «Мы ніколі не зменім гэтыя тарыфныя планы, яны з намі назаўжды», - запэўнівае ў адным з інтэрв'ю А. Эрміш і ў наступным жа сказе супярэчыць сабе: «Але часам, з-за новых умоў, мы павінны крыху відазмяняць іх».

Зрэшты, у пачатку 2010 года, у іншым інтэрв'ю, генеральны дырэктар «БэСТ» зноў сцвярджае: «Натуральна, нашыя інвестыцыйныя планы крызісу не прадугледжвалі, але на гэты выпадак у кампаніі маецца ўласнае ноў-хаў па пераадоленні яго наступстваў і стратэгія паводзінаў. Яна заключаецца ў тым, каб не падвышаць тарыфы».

Аднак рэальнасць сталася празаічная: з 1 сакавіка 2010 года ўступілі ў дзеянне змененыя тарыфы і ўмовы абслугоўвання. Прадугледжаныя некаторымі тарыфнымі планамі Br0 за ўнутраныя званкі сапраўды захоўваюцца, аднак у цэлым паслугі даражэюць, у некаторых выпадках – у чатыры разы.

Улічваючы досвед украінскай «сястры», што застаецца стратнай ужо на працягу 20 кварталаў працы, беларускі life:) пачынае мяняць палітыку з мэтай падвысіць прыбытак да ўзроўню, які выводзіць кампанію на акупнасць інвестыцый у разумныя тэрміны. Аднак наколькі разумнай з пункту гледжання карыстальнікаў будзе новая ацэнка кампаніяй кошту яе паслуг - вялікае пытанне.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках