Сярод камунальных даўжнікоў ёсць банкіры і чыноўнікі
9- 3.03.2010, 16:30
Амаль палова ўсіх даўжнікоў за камуналку - гэта зусім не беспрацоўныя, а супрацоўнікі дзяржустаноў.
За мінулы год менчукі запазычылі за камуналку каля 5,2 млрд. рублёў. Паводле дадзеных за студзень, жыхары каля 2,5 тысяч кватэр не плацілі па жыроўках тры месяцы і больш. А у гарадской казны ж кожная капейка на рахунку. Вось і вырашылі чыноўнікі скласці базу неплацельшчыкаў і паведамляць аб недысцыплінаваных грамадзянах на месца іх працы. Аказалася, што амаль палова ўсіх даўжнікоў - гэта зусім не беспрацоўныя, а супрацоўнікі дзяржустаноў, піша «Комсомольская правда в Беларуси».
- Мы і самі былі здзіўленыя, калі ўбачылі, што сярод неплацельшчыкаў ёсць супрацоўнікі сферы энергетыкі, адукацыі, аховы здароўя, прамысловых прадпрыемстваў, банкаў, супрацоўнікі міністэрстваў і ведамстваў! - распавяла галоўны бухгалтар ГА «Менская гарадская жыллёвая гаспадарка» Галіна Каспяровіч. - Ёсць нават супрацоўнікі Акадэміі мастацтваў і Акадэміі навук!
Праўда, як гавораць самі камунальнікі, злосных даўжнікоў не так ужо і шмат. Часцей за ўсё людзі не плацяць за кватэру месяц-два. Аднак ёсць і тыя, хто ходзіць у даўжніках па тры гады.
- Практыка паведамляць аб неплацельшчыках па месцы іх працы была і раней. Мы просім начальства паўплываць на чалавека і дапамагчы нам у вырашэнні пытання. І гэтая мера працуе, людзі або плацяць самі, або прадпрыемства робіць пералічэнні за кошт іх зарплаты, - растлумачылі ў Менскай гарадской жыллёвай гаспадарцы.
Толькі лічбы
У 2009 годзе ў Беларусі:
207 сем'яў выселілі за пазыкі па квартплаце
138 з іх перасялілі ў кватэры меншай плошчы
69 - без прадастаўлення жылля
74 000 пазоваў аб спагнанні запазычанасці за камуналку было пададзена ў суды.