10 снежня 2019, aўторак, 19:35
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Арцём Дубскі - год у турме (Фота)

3 сакавіка актывісты «Маладога фронту» вывесілі ў Менску расцяжкі «Свабоду Арцёму Дубскаму!».

Такім чынам, як паведамляе «Радыё Свабода», актывісты адзначылі гадавіну знаходжання палітвязня за кратамі, калі яму прад'явілі абвінавачванне.

Арцёма Дубскага арыштавалі 13 лютага 2009 года на беларуска-украінскай мяжы. Моладзевага актывіста абвінавацілі ў парушэнні адбыцця пакарання па «справе 14-ці» (тады 14 моладзевых актывістаў былі прысуджаныя да абмежавання і пазбаўлення волі за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў). Ён мусіў адбываць два гады абмежавання волі ў Асіповічах па месцы прапіскі. Але супраць яго распачалі новую крымінальную справу, і Дубскі з'ехаў ва Украіну.

Асіповіцкі суд прысудзіў Арцёма Дубскага да пазбаўлення волі ў магілёўскай выпраўленчай калоніі. Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» ў 2009 годзе прызнала ўдзельнікаў «Працэсу 14-ці» вязнямі сумлення.