9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белавежскай пушчы не працягнулі дыплом Рады Еўропы

2

Дзеянне дыплома Рады Еўропы для Белавежскай пушчы прыпыненае ўжо некалькі гадоў.

Дыплом РЕ - прэстыжную ўзнагароду, якой адзначаюць поспехі нацыянальных паркаў і запаведнікаў у сферы аховы прыроды, - Белавежская пушча атрымала ў 1997 годзе.

У кастрычніку 2007 года беларускі бок павінен быў падаць экспертам Рады Еўропы план кіравання паркам на дзесяць гадоў, які з'яўляецца умовай падаўжэння дзеяння дыплома, аднак да гэтага тэрміну дакумент падрыхтаваць не атрымалася. Беларускі МЗС накіраваў камітэту РЕ па пытаннях захавання біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці ліст, у якім тлумачыліся прычыны затрымкі з падрыхтоўкай плана, а таксама запэўнівалі, што прыродаахоўная і гаспадарчая дзейнасць у Белавежскай пушчы адпавядае патрабаванням і рэкамендацыям РЕ.

Камітэт прыняў да увагі гэтыя тлумачэнні і перанёс разгляд пытання на лістапад 2007 года, затым - на вясну 2008-га, на сакавік 2009-га і, нарэшце, на сакавік 2010 года, паведамляе БелаПАН.

Па словах прадстаўніка нацыянальнага парку, эксперты РЕ ў чарговы раз адклалі падаўжэнне дыплома РЕ для Белавежскай пушчы ў сувязі з тым, што яны маюць намер асабіста пераканацца, «як будзе працаваць план кіравання паркам». Чакаецца, што ў гэтым годзе для ацэнкі эфектыўнасці яго мерапрыемстваў нацыянальны парк наведае місія экспертаў ЮНЕСКА і Міжнароднай рады аховы прыроды.

Акрамя таго, эксперты РЕ папрасілі беларускі бок даслаць поўную версію плана, перакладзеную на ангельскую мову. Да гэтага часу на ангельскую мову была перакладзеная толькі дырэктыўная частка плану, якая ўключае прыродаахоўныя мерапрыемствы, - прыкладна траціна ўсяго дакумента.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках