«Арганізатар» выбуху ў Менску здаўся міліцыі
38- 5.03.2010, 15:29
Мужчына, які патэлефанаваў у Баранавіцкі ГАУС 2 сакавіка, паведаміў, што ён мае дачыненне да выбуху, што адбыўся ў 2008 годзе ў Менску.
Як распавёў «Intex-press» намеснік начальніка гарадскога аддзела ўнутраных спраў Эльдар Вільчкоўскі, суразмоўца назваў сваё прозвішча, імя, а таксама адрас, дзе ён знаходзіцца, пасля чаго паклаў слухаўку.
Супрацоўнікі міліцыі, якія выехалі па пазначаным адрасе, сапраўды знайшлі там 31-гадовага мужчыну, які тэлефанаваў на спецлінію «102» са свайго мабільнага тэлефона.
Як высветлілася, да гэтага «арганізатар выбуху» некалькі разоў лячыўся ў Навінках ў Менску.
З дыягназам «вострае псіхалагічнае расстройства» мужчына быў дастаўлены ў Баранавіцкі псіханеўралагічны дыспансер.
Зараз па дадзеным факце праводзіцца праверка.