9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Польшчы: «Будзем жа разам у гэтыя цяжкія хвіліны»

2

Амбасадар Польшчы ў Беларусі Хенрык Літвін разам з супрацоўнікамі дыпмісіі і Польскага інстытута ў Менску 13 красавіка выступіў з заявай.

У заяве дыпламат падзякаваў усіх за «выказванне спачування і салідарнасці ў болю і цярплівасці», перадае БелаПАН.

У заяве, размешчанай на сайце амбасады, адзначаецца, што 10 красавіка 2010 года «адбылася адна з найвялікшых трагедыяў у гісторыі Польшчы»: на шляху ў Катынь загінулі прэзідэнт краіны Лех Качыньскі, яго жонка і ўсе чальцы афіцыйнай дэлегацыі.

«Мы апынуліся перад абліччам катастрофы, якая пераўзыходзіць усе ўяўленні і магчымасці яе разумення, - піша Літвін. - Нашую Айчыну напаткала вялікая трагедыя. Дзень катастрофы пад Смаленскам чорнай старонкай увойдзе ў гісторыю Еўропы і свету».

«Нельга знайсьці словаў, якімі можна перадаць тое, што мы ўсе адчуваем ў гэтыя хвіліны. Тыя, хто павінен быў ушанаваць памяць жаўнераў з Катыні, самі загінулі ў катынскім лесе. Будзем жа разам у гэтыя цяжкія хвіліны», - заклікаў Хенрык Літвін.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках