Малочныя прадукты падаражэюць
4- 14.04.2010, 11:25
Гранічныя адпускныя кошты на малако, кефір, смятану і тварог будуць павялічаныя ў Беларусі на 2 адсоткі.
Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі № 68, паведамілі БелТА ў прэс-службе міністэрства.
Такое рашэнне, па заяве Мінэканомікі, прынятае ў мэтах паэтапнай кампенсацыі падаражэння малочнай сыравіны ў сувязі з павелічэннем закупачных коштаў на малако.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.