10 чэрвеня 2026, Серада, 2:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Міхалок: «Час вырвацца з клеткі»

3

29 траўня ў Сілічах адбудзецца рок-фэст «Паляна», хэдлайнерамі якога будуць гурты «Ляпіс Трубяцкі» (Беларусь) і «Рубль» (Расея).

Перад імі на сцэну выйдуць беларускія гурты Unia і «Пару Рублёў».

У рамках фэсту гурт «Ляпіс Трубяцкі» прадставіць праграму «Культпрасвет», з якой гэтым летам калектыў будзе заваёўваць Еўропу. У чэрвені там павінен выйсці аднайменны альбом і следам «Ляпісаў» чакаюць фестывальныя сцэны ў Нямеччыне, Вугоршчыне і Фінляндыі. Але вельмі сімвалічна, што сезон оўпэн-эйраў для гурта пачнецца менавіта ў Беларусі, паведамляе TUT.by.

«Нягледзячы на тое, што зараз у модзе спартыўна-музычныя арэны, а калосы са шкла і бетону сталі візітнай карткай Беларусі, ні адна дэкарацыя не зможа параўнацца з нашымі прыроднымі ландшафтамі, над якімі тысячагоддзі варажылі сонца, дажджы і вятры. Час вырвацца з клеткі горада, каб атрымаць свежыя музычныя эмоцыі і пабачыць першабытную прыгажосць», - заявіў лідэр гурта «Ляпіс Трубяцкі» Сяргей Міхалок.

Другі хэдлайнер фэсту таксама не мае патрэбы ў прадстаўленні - гэты калектыў «Рубль», які стварыў Сяргей Шнураў з іншымі ўдзельнікамі гурта «Ленінград», што распаўся год таму. Яго творчасць у рамках новага праекту стала менш матна-алкагольнай, але пры гэтым больш філасофскай і альтэрнатыўнай. «Рубль» прадставіць дэбютны альбом «Рэшты не трэба», які можна бясплатна спампаваць на афіцыйным сайце www.ru-bl.ru.

Усяго гледачоў чакае больш за пяць гадзін жывога гуку. Два з іх - выступ «Ляпісаў», яшчэ паўтара – гурта «Рубль». Мерапрыемства пройдзе на сапраўднай паляне - спецыяльна скошаным лузе гарналыжнага цэнтра Сілічы. На месцы будзе арганізаваны продаж ежы і напояў. Трапіць на фэст можна будзе на асабістым аўта-, мота-і веласіпедным транспарце, а таксама на спецыяльных аўтобусах.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках