У дзіцячым садку знайшлі ваенны снарад ВАВ
5- 16.04.2010, 13:31
Снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны знайшлі ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці раніцай 15 красавіка.
Знаходку выявілі ў вёсцы Хальч. Як перадае БелаПАН, месца здарэння тэрмінова ачапілі супрацоўнікі РАУС і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. З дзіцячага садка прыйшлося эвакуяваць дзяцей і дарослых - усяго 22 дзіцяці і 20 супрацоўнікаў установы, распавялі агенцтву ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама.
У вёску была выкліканая сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часткі № 5525. Каля 14.00 мінамётная міна 82 мм была знішчаная. На шчасце, ніхто не пацярпеў.