10 чэрвеня 2026, Серада, 2:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фільм «Катынь» пакажуць па БТ 18 і 23 красавіка

У нядзелю адбудзецца незапланаваны паказ фільма - ён пачнецца ў 15.30. 23 красавіка «Катынь» пакажуць па плане - апоўначы.

Фільм Анджэя Вайды «Катынь» пакажуць па Першым тэлеканале Беларускага тэлебачання.

18 красавіка ў Беларусі будзе абмежаваная трансляцыя забаўляльных праграм у сувязі з пахаваннем прэзідэнта Польшы Леха Качынскага і іншых загінуўшых у выніку авіякатастрофы пад Смаленскам. Забаўляльныя праграмы рэкамендавана не трансляваць з 12 да 18 гадзін, паведамляе БелаПАН.

Пахаванне сужэнцаў Качынскіх адбудуцца 18 красавіка ў Кракаве. Афіцыйную беларускую дэлегацыю на жалобных мерапрыемствах у Польшы ўзначальвае старшыня «савета рэспублікі» «нацыянальнага сходу» Барыс Батура.

Фільм Анджэя Вайды «Катынь» выйшаў у 2007 годзе. Бацька рэжысёра, Якуб Вайда, загінуў у Катыні. Карціна распавядае пра падзеі, звязаныя з расстрэлам ў 1940 годзе польскіх афіцэраў (сярод якіх было шмат беларусаў). Літаратурная аснова фільма - аповесць Анджэя Мулярчыка «Post Mortem - Катынская аповесць».

Фільм адлюстроўвае падзеі, што адбываліся з 1 верасня 1939 года па восень 1945-га. У фільме паказаныя лёсы чатырох польскіх афіцэраў і, у першую чаргу, лёсы іх сваякоў, якія не ведаюць праўды, але здагадваюцца пра яе. Гэта фільм пра жанчын, якія чакаюць і не вераць у смерць.

У карціне здымаліся Мая Асташэўская, Артур Жміеўскі, Павал Малашынскі, Сяргей Гармаш, Альгерд Лукашэвіч, Мая Камароўская.

«Катынь» была намінаваная ад Польшы на прэмію «Оскар» 2008 года як лепшы замежны фільм і трапіла ў шорт-ліст з пяці карцін, якія прэтэндавалі на прэмію.

Прэм'ера фільма адбылася ў Варшаве 17 верасеня 2007 - у 68-ю гадавіну ўводу савецкіх войскаў у Польшу.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках