Два беларускія знішчальнікі сутыкнуліся ў паветры (Відэа)
41- 22.04.2010, 9:00
Надзвычайнае здарэнне адбылося ўвечары 21 красавіка пры выкананні лётчыкамі складанага манеўру.
Як паведамляецца на сайце Мінабароны Беларусі, 21 красавіка ў 20 гадзінаў 15 хвілінаў падчас планавага палёту ва ўмовах абмежаванай бачнасці пры выкананні складанага манеўру адбыўся сутыкненне у паветры двух самалётаў МіГ-29 927-й знішчальнай авіяцыйнай базы.
Адзін знішчальнік атрымаў пашкоджанні, не якія дазволілі працягнуць палёт. Лётчык здолеў вывесці самалёт у бяспечнае месца, у раён палігона, і, пераканаўшыся ў адсутнасці на зямлі населеных пунктаў, катапультаваўся, паведамляе БелаПАН.
Іншы пілот паспяхова прызямліўся на базавым аэрадроме.