3 лiстапада 2023, Пятніца, 5:52
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«Яндэкс» абвяргае абвінавачванні беларускіх чыноўнікаў

3

Кампанія «Яндэкс» абвяргае ўсе абвінавачванні ў выкарыстанні неліцэнзійных мап Беларусі і Менска.

Пра гэта Electroname.com паведаміў Ачыр Манджыкаў, прэс-сакратар кампаніі. Прапануем вашай увазе поўны тэкст заявы афіцыйнага прадстаўніка «Яндэкса».

«Кампанія Яндэкс ў сваёй дзейнасці не выкарыстоўвае картаграфічных асноў, таму і неабходнасці ў спецыяльным атрыманні якіх-небудзь правоў на яе мы не бачым. Правы на выкарыстанне гатовых мап былі набытыя ў расейскай кампаніі ТАА «ГIС-Тэхналогіі», якая дала гарантыі таго, што гэтыя правы атрыманыя законным шляхам з афармленнем ўсіх неабходных дазволаў (ад картаграфічнага тапаграфія-геадэзічнага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Белгеадэзіі» Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь), а таксама што пры стварэнні мап, перадачы правоў на іх Яндэксу і выкарыстанні іх у адпаведнасці з Дамовай (у тым ліку і праз API) не парушаецца заканадаўства, правы і законныя інтарэсы трэціх асоб.

Па сутнасці саміх прэтэнзій, пра якія кажа прадстаўнік Дзяржкартгеоцэнтра, нам зараз складана сказаць нешта пэўнае, паколькі непасрэдна Яндэксу ні адзін дзяржаўны ворган Рэспублікі Беларусь на дадзены момант такіх афіцыйных прэтэнзій не накіроўваў. У беларускім заканадаўстве існуе забарона на камерцыйнае выкарыстанне мап без афіцыйнага дазволу; паколькі ў пагадненні карыстальніка API Яндекс.Карт ўтрымліваецца прамая забарона на яго выкарыстанне «для сэрвісаў, якія патрабуюць аплаты», таму на сайты, якія выкарыстоўваюць API з захаваннем дадзенага абмежавання, гэтая забарона не распаўсюджваецца . У цяперашні час мы рыхтуем афіцыйны запыт Дзяржкартгеоцэнтру, Дзяржкаммаёмасці і ТГРУП «Белгеадэзіі» з мэтай ўдакладніць, пра якія менавіта прэтэнзіі ідзе гаворка, і, калі такія сапраўды ёсць, вырашыць, якім чынам і спосабамі іх лепш ўрэгуляваць».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках