18 красавiка 2024, Чацвер, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэчавы рынак на «Дынама» прадынамяць?

8

У «Менскграда» падрыхтавалі праект рэканструкцыі стадыёна «Дынама» і прылеглых тэрыторыяў.

Ва УП «Менскграда» распрацаваны праект пераўтварэння стадыёна «Дынама», а таксама прылеглых тэрыторыяў. Як распавёў карэспандэнту агенцтва «Менск-Навіны» начальнік архітэктурна-планавальнай майстэрні Вячаслаў Яўсееў, прапануецца выканаць мадэрнізацыю трыбунаў з заменай гідраізаляцыі, замену сістэмаў асвятлення, абнаўленне ўсіх відаў сувязі з ужываннем сучасных тэхналогіяў і ўсталяваннем плазменных экранаў-табло. А вось рэчаваму рынку тут не месца, таму ён, на думку праектантаў, павінен змяніць прапіску, паведамляе «Штодзённік».

Нагадаем, што стадыён «Дынама», пабудаваны ў 1934 годзе, падчас вайны быў разбураны, адноўлены ў 1954-м. Абнаўляўся аб'ект і да Алімпійскіх гульняў 1980 года, а затым у канцы 1990-х.

Рэканструкцыю чакае і спортпляцоўка з трыбунамі, размешчаная бліжэй да вуліцы Свярдлова. Яе прапануецца перапрафіляваць у шматфункцыянальны спорткомплекс (магчыма, крыты) з падземнай стаянкай агульнага доступу.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках