28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шварцэнэгер гатовы балатавацца ў прэзідэнты ЗША

19

Губернатар штата Каліфорнія гатовы балатавацца ў прэзідэнты, калі будуць унесеныя неабходныя папраўкі ў Канстытуцыю і закон аб выбарах ЗША.

Як паведамляе ИТАР-ТАСС, вядучы праграмы «Начное шоў» тэлекампаніі NBC Джэй Ліна задаў былому культурысту і акцёру пытанне, ці гатовы той вылучыць сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта, калі б законы яму гэта дазвалялі. «Без якіх-небудзь сумневаў», — адказаў Шварцэнэгер.

Як вядома, Канстытуцыя ЗША не дазваляе балатавацца ў прэзідэнты грамадзянам краіны, якія нарадзіліся ў іншых дзяржавах. Шварцэнэгер жа з'явіўся на свет у аўстрыйскім мястэчку Грац. Унясенне зменаў у Асноўны закон павінны ўхваліць дзве траціны складу абедзвюх палатаў Кангрэсу толькі на першым этапе. Губернатар Каліфорніі ўсведамляе, што новаўвядзенні ў найбліжэйшай будучыні наўрад ці магчымыя, удакладніў пазней афіцыйны прадстаўнік губернатара Аарон Маклір.

Выбары новага губернатара Каліфорніі адбудуцца 2 лістапада 2010 года. Канстытуцыя забараняе аднаму чалавеку займаць гэтую пасаду даўжэй за два тэрміны запар. Таму Арнольд Шварцэнэгер у выбарах удзельнічаць не будзе. Яго пераемнік абіраецца на чатыры гады.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках