24 красавiка 2024, Серада, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Стомленыя сонцам-2» ідуць у Менску пры напаўпустых залах

28

Кінапракатчыкі мякка канстатуюць: правалу няма. Аднак ваенная драма Мікіты Міхалкова «ідзе значна слабей, чым чакалі».

— Нам дадзена пяць копіяў фільма, была шырокая рэкламная кампанія, аднак да поўных залаў далёка, — сказаў «Салідарнасці» кіраўнік УП «Кінавідэапракат» Васіль Коктыш. — Вядома, адносна фільмаў на ваенную тэматыку не бывае адназначных меркаванняў. Акрамя таго, «Стомленыя сонцам-2» занадта працяглы — ідзе тры гадзіны. Для сталых людзей, яго асноўнай мэтавай аўдыторыі, — гэта занадта. Магчыма, яны чакаюць, калі фільм пакажуць па тэлебачанні ці калі ён выйдзе на DVD. «Стомленыя сонцам-2» ідуць нават слабей, чым «Мы з будучыні-2». Хоць гэта таксама можна патлумачыць: Міхалкоў усёткі разлічаны не на маладых людзей.

Па словах суразмоўцы, ні праваўладальнікі, ні пракатчыкі не чакалі такога выніку. «Кінавідэапракат» глабальных стратаў не нясе, паколькі працуе на адсоткі, аднак «калі поўныя залы — гэта адны прыбыткі, калі напаўпустыя – гэта іншыя даходы, якія значна ніжэй».

Тым не менш, адзначае Васіль Коктыш, да 65-годдзя з дня Перамогі драма «Стомленыя сонцам. Прадстаянне» — гэта ўсёткі знаходка. 9 траўня фільм будзе ісці адразу ў пяці кінатэатрах Менска, што з'яўляецца своеасаблівым дасягненнем.

Таксама адзначым, што ў сталічным кінатэатры «Цэнтральны» пройдзе сумесная беларуска-расейская акцыя «Перамога — адна на ўсіх». Падчас яе будзе паказаная ваенная класіка, а таксама перад кожным фільмам запланаваная рэтраспектыва. Сёння, 30 красавіка, акцыя стартуе з драмы «Ляцяць жураўлі» — лаўрэата «Залатой пальмавай галіны» Міжнароднага Канскага кінафэсту.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках