25 красавiка 2024, Чацвер, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Попыт на даляры ЗША ў пяць разоў перавысіў прапанову

9

Курс даляра ЗША па выніках біржавых таргоў, якія прайшлі 30 красавіка, не змяніўся і складае 2.961 рубель.

Паводле дадзеных Беларускай валютна-фондавай біржы, у таргах далярам удзельнічала 27 банкаў. Попыт на паўночнаамерыканскую валюту ў пяць разоў перавысіў прапанову. Аб'ём пагадненняў склаў 27 млн. 779 тыс. (попыт — 27 млн. 779 тыс., прапанова — 5 млн. 360 тыс.), паведамляе БелаПАН.

У таргах расейскім рублём удзельнічала 27 банкаў. Курс вырас на 0,47 рубля да 101,57 рубля. Аб'ём таргоў склаў 403 млн. 688 тыс. расейскіх рублёў (попыт — 419 млн. 505 тыс., прапанова — 403 млн. 688 тыс.).

У таргах еўра прынялі ўдзел 26 банкаў. Аб'ём пагадненняў склаў 12 млн. 264 тыс. (попыт — 12 млн. 277 тыс., прапанова — 3 млн. 239 тыс.), а курс вырас на 26 рублёў да 3.934 рублёў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках