Азаранка апусцілася на дзевятае месца ў рэйтынгу WTA
- 5.04.2010, 11:17
Беларуска Вікторыя Азаранка страціла дзве пазіцыі ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).
За тыдзень Вікторыя Азаранка скацілася з сёмага на дзявяты радок, паведамляе SPORT.TUT.BY.
Як і тыдзень таму, спіс узначальвае амерыканка Серэна Уільямс. Захавалі свае пазіцыі ў тройцы і Каралін Вазняцкі з Дзінарай Сафінай.
1 (1). Серэна Уільямс (ЗША) - 7946
2 (2). Каралін Вазняцкі (Данія) - 6375
3 (3). Дзінара Сафіна (Расея) - 6150
4 (5). Вінус Уільямс (ЗША) - 5876
5 (4). Святлана Кузняцова (Расея) - 5620
6 (6). Алена Дзяменцьева (Расея) - 4965
7 (8). Алена Янкавіч (Сербія) - 4900
8 (9). Агнешка Радванска (Польшча) - 4190
9 (7). Вікторыя Азаранка (Беларусь) - 4070
10 (16). Кім Клійстэрс (Бельгія) - 3860