Захараў не павязе зборную Беларусі ў Нямеччыну
6- 5.04.2010, 14:43
Кіраваць зборнай Беларусі па хакеі на Чэмпіянаце свету 2010 года, які пройдзе ў траўні ў Нямеччыне, будзе квартэт трэнераў на чале з Эдуардам Занкаўцом.
Пра гэта, як паведамляе «Інтэрфакс», заявіў на паседжанні выканкама федэрацыі хакея Беларусі старшыня федэрацыі Яўген Ворсін.
«Мы разглядалі 5 кандыдатур на пасаду галоўнага трэнера зборнай і вырашылі спыніцца на Эдуардзе Занкаўцы, Андрэе Гусаве, Аляксандры Андрыеўскім і Уладзіміры Цыплакове», - заявіў Я.Ворсін.
Таксама ён адзначыў, што, хутчэй за ўсё, роля галоўнага трэнера зборнай у гэтым квартэце будзе даверана Э. Занкаўцу, кандыдатуру якога падтрымалі ўсе іншыя трэнеры. «Зараз федэрацыя прадставіць інфармацыю аб трэнеры ў міністэрства спорту і турызму Беларусі з прапановай заключыць з імі кантракты», - сказаў Я. Ворсін.
Паводле яго слоў, не выключаны варыянт, што ў трэнерскім штабе зборнай Беларусі па хакеі з'явіцца і амерыканскі трэнер Дэйв Льюіс, які працаваў з беларускай зборнай на Алімпіядзе 2010 года ў Ванкуверы.
Як раней паведамляў сайт charter97.org, Міхаіл Захараў, які кіраваў нацыянальнай зборнай у перыяд падрыхтоўкі і ўдзелу ў зімовых Алімпійскіх гульнях-2010, падвергся крытыцы СМІ і заўзятараў за няўдалы выступ у Ванкуверы (9-е месца) і рэзкія выказванні ў адрас канадскай зборнай і арганізатараў Алімпіяды, якія не стварылі, на яго думку, належных умоў для падрыхтоўкі каманды да матча са Швейцарыяй за выхад у чвэрцьфінал