9 чэрвеня 2026, aўторак, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь у спісах моцна адстаючых

6

Беларусь на перадапошнім месцы па прамысловым росце ў СНД. Пра гэта сведчаць дадзеныя, апублікаваныя 5 красавіка статыстычным камітэтам СНД.

Замыкае рэйтынг краін-удзельніц СНД па паказчыку росту прамысловай вытворчасці ў студзені-лютым 2010 года адносна аналагічнага перыяду 2009 года Малдова.

Лідэрам індустрыяльнага развіцця ў СНД апынуўся Кыргызстан, дзе прамвытворчасць за пазначаны перыяд павялічылася больш чым у два разы, паведамляе ІА «Регнум».

На другім месцы Таджыкістан з паказчыкам +15%.

Далей ідзе Казахстан (10,4%), Арменія (9,4%), Узбекістан (9%) і Украіна (8,8%).

Замыкаюць рэйтынг Азэрбайджан (6,7%), Расея (5,8%), Беларусь (4,2%) і Малдова (4,1%).

Дадзеныя адносна ўзроўню гэтага паказчыка ў Туркменістане адсутнічаюць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках