Мяса зноў падаражэла
2- 7.04.2010, 10:48
Закупачныя кошты на буйную рагатую жывёлу, якая рэалізуецца для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэбаў, падвышаныя ў сярэднім на 10%, свінняў - на 5%.
Адпаведнае рашэнне ўтрымлівацца ў пастанове Саўміна № 472, паведамілі БелТА ў Апараце Савета Міністраў.
Як распавялі ў галоўным упраўленні эканомікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, падвышэнне закупачных коштаў на буйную рагатую жывёлу і свінняў абумоўленае неабходнасцю пакрыцця выдаткаў на вытворчасць гэтай прадукцыі, кампенсацыі узрослых коштаў на матэрыяльныя рэсурсы. Закупачныя кошты на буйную рагатую жывёлу і свінняў не падвышаліся ў краіне са жніўня 2008 года.
У сакавіку ў Беларусі ў сярэднім на 10% былі падвышаныя закупныя кошты на малако, якое закупляецца для дзяржаўных патрэбаў. Гэта павышэнне звязанае з ростам выдаткаў на яго вытворчасць. Паведамлялася, што гэтая мера неабходная таксама, каб паставіць айчынных вытворцаў у роўныя ўмовы з вытворцамі суседніх краінаў, дзе закупачныя кошты на малако больш высокія.