9 чэрвеня 2026, aўторак, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-пракурору Снегіру пагражае 8 гадоў турмы

17

Былы пракурор Менскай вобласці можа пазбавіцца маёмасці і атрымаць вялікі турэмны тэрмін.

7 красавіка ў Вярхоўным судзе дзяржаўны абвінаваўца папрасіў пазбавіць экс-пракурора Менскай вобласці волі тэрмінам на 8 гадоў, канфіскаваць катэдж, да будаўніцтва якога меў дачыненне Снягір, а таксама пяціпакаёвую кватэру па вуліцы Грыбаедава ў Менску, паведамляе «Народная Воля».

Таксама дзяржабвінаваўца просіць пазбавіць Снегіра спецыяльнага звання дзяржаўнага саветніка юстыцыі трэцяга класа і забараніць яму займаць кіруючыя пасады на працягу пяці гадоў.

Экс-гендырэктара «Забудова» Міхаіла Кудзелку дзяржабвінаваўца папрасіў пазбавіць волі на чатыры гады і таксама забараніць яму на працягу пяці гадоў займаць кіруючыя пасады.

Нагадаем, што на нарадзе 13 лістапада 2008 года Аляксандр Лукашэнка агучыў інфармацыю, датычную незаконнага набыцця Снегіром кватэры ў Менску і будаўніцтва дарагога катэджа.

14 лістапада 2008 года была ўзбуджаная крымінальная справа па факце злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі супрацоўнікамі органаў пракуратуры, па ёй праходзіў і Снягір. Неўзабаве ён быў затрыманы і змешчаны ў СІЗА ў Менску.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках