10 чэрвеня 2026, Серада, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні парашутыст уляцеў у натоўп гледачоў (Фота)

11
У Гародні парашутыст уляцеў у натоўп гледачоў (Фота)

9 траўня на паказальным выступе парашутыст уляцеў у натоўп. Пацярпела маленькая дзяўчынка.

Як паведамляе «Еўрарадыё», парашутысты павінны былі дакладна прызямліцца на невялікім лапіку плошчы. Людзей на відовішча сабралося шмат, спартоўцы акуратна спускаліся ў цэнтр абгароджанай пляцоўкі. Нечакана аднаго з парашутыстаў пацягнула ў бок, прызямляўся ён ужо на галовы людзей.

Траўмы атрымалі маленькая дзяўчынка, яе бацька і сам спартовец. На шчасце, ужо 11 траўня дзіця было выпісанае са шпіталя.

Цяпер па факце няшчаснага выпадку праводзіцца праверка. Гарадзенскі аэраклуб ад каментароў адмаўляецца. Там толькі адзначылі, што парашутыст здзейсніў больш за тысячу скачкоў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках