9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Складскія запасы прадукцыі перавышаюць 2 мільярды даляраў

5

Бягучы аб'ём складскіх запасаў на 671.2 млрд. (12,3%) перавышае ўзровень, які склаўся на пачатак года.

Запасы гатовай прадукцыі на прамысловых прадпрыемствах Беларусі на 1 траўня 2010 года склалі Br6136.3 млрд. ($2,07 млрд.), знізіўшыся на Br217.4 млрд. (3,4%) за красавік, паведамляе АФН са спасылкай на Белстат.

Суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці на 1 траўня склалі 66,7% супраць 71,2% на 1 красавіка і 67,9% на пачатак года.

Найвялікшы аб'ём складскіх запасаў па-ранейшаму прыпадае на прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі – Br2715.2 млрд. (127,9% да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці). У той жа час за красавік яны знізіліся на 136.9 млрд. (4,8%).

Аб'ём нерэалізаванай прадукцыі ў лёгкай прамысловасці на 1 траўня склаў 158,2% да сярэднямесячнай вытворчасці. За красавік ён зменшыўся на 3,6 млрд. (0,6%), склаўшы Br549,5 млрд.

У лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці запасы на 1 траўня склалі Br301,5 млрд. (95,4% да сярэднямесячнай вытворчасці), знізіўшыся на Br3,7 млрд. (1,2%) за красавік.

У харчовай прамысловасці запасы знізіліся на 51,8 млрд. (3,8%) да Br1308.3 млрд. (73,7% да сярэднямесячнай вытворчасці), у прамысловасці будаўнічых матэрыялаў - на Br1,9 млрд. (0,6%) да Br303,2 млрд. (72,9% да сярэднямесячнай вытворчасці).

Зніжэнне складскіх запасаў у хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці склала 41,3 млрд. (7,1%) да 542.5 млрд. (43,2% да сярэднямесячнай вытворчасці) на 1 траўня.

Рост запасаў гатовай прадукцыі па выніках красавіка быў зафіксаваны ў чорнай металургіі – на Br17 млрд. (17,7%) да Br113.2 млрд. (25,9% да сярэднямесячнай вытворчасці) і паліўнай прамысловасці на 3,6 млрд. (9,4%) да Br41.9 млрд. (3,5% да сярэднямесячнай вытворчасці).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках