10 чэрвеня 2026, Серада, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар вядомага рэстарана падазраецца ў махлярстве

7

Пракуратура Менска ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да дырэктара СП ТАА «Піца Кіпрыяна».

Як паведамілі «Штодзённіку» у прэс-службе сталічнай пракуратуры, крымінальная справа ў дачыненні да дырэктара рэстарана была ўзбуджаная пасля таго, як аператыўнікі Галоўнага ўпраўлення барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗІК) МУС затрымалі яго на месцы злачынства пры атрыманні 20 тысячаў даляраў.

Паводле папярэдніх звестак, падазраваны падбухторваў намесніка кіраўніка аднаго ТАА да давання хабару службовым асобам Менгарвыканкама за вырашэнне пытання аб вылучэнні зямельнага ўчастку пад будаўніцтва гандлёва-забаўляльнага комплексу. Кошт пытання, па словах рэстаратара, складаў 50 тысячаў даляраў. Пры атрыманні часткі гэтых грошай падазраваны быў затрыманы, пасля чаго аператыўнікі і следчыя сталічнай пракуратуры пачалі высвятляць, ці сапраўды ён збіраўся перадаць грошы камусьці ў Менгарвыканкаме.

У выніку праверкі гэтай інфармацыі ніякіх фактаў, якія пацвярджаюць словы падазраванага, здабыта не было. З гэтай прычыны ў дачыненні да дырэктара рэстарана было ўзбуджана два крымінальныя справы па падазрэнні ў здзяйсненні падбухторвання да давання хабару і махлярстве. Як патлумачылі «Штодзённіку» ў пракуратуры Менска, абвінавачванне дырэктару рэстарана пакуль не прад'яўлена.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках