Жадобін паехаў у Кітай па ваенныя кантракты
4- 18.05.2010, 8:56
У Пекіне падпісаная дамова аб ваенным супрацоўніцтве паміж міністэрствамі абароны Беларусі і Кітая.
Як паведаміла прэс-служба беларускага Мінабароны, цырымонія адбылася падчас візіту ў КНР 12—16 траўня кіраўніка абароннага ведамства рэспублікі Юрыя Жадобіна.
У межах візіту адбылася сустрэча Юрыя Жадобіна з намеснікам старшыні Цэнтральнага ваеннага савета КНР Сюй Цайхоў, прайшлі перамовы з чальцом Цэнтральнага ваеннага савета, чальцом Дзяржаўнага савета, міністрам абароны Лянам Гуанле. Абмяркоўваліся пытанні двухбаковага ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.
Чальцы беларускай дэлегацыі ўсклалі вянкі да Помніка народным героям на плошчы Цяньаньмэнь, наведалі 3-ю дывізію аховы Пекінскага гарнізона, міратворчы цэнтр Народна-вызваленчай арміі Кітая.