Курс даляра вырас да 3000 рублёў
7- 19.05.2010, 12:34
Па выніках таргоў замежнымі валютамі 18 траўня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра павялічыўся на 5 рублёў і склаў 3000 рублёў.
Курс расейскага рубля знізіўся на 0,81 рубля да 97,73 беларускага рубля за адзін расейскі. Курс еўра знізіўся на 54 рубля і склаў 3659 рублёў, апусціўшыся да ўзроўня сакавіка 2009 года, паведамляе АФН.