9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы лічаць, што лукашэнкаўская эканоміка можа збанкрутаваць

33

Паведамленні пра тое, што знешні доўг Беларусі дасягнуў вялікіх памераў, сталі падставай для непакою ў суседняй Польшчы.

Паводле меркавання польскай радыёстанцыі IAR тое, што адбываецца ў Беларусі, можа прывесці да банкруцтва дзяржавы.

Спасылаючыся на інфармацыю Агенцтва фінансавых навінаў, польская крыніца акцэнтуе ўвагу на рашэнні Аляксандра Лукашэнкі, які дазволіў павялічыць унутраны доўг з $9 да 11 млрд. А месяц таму ў звароце да народа кіраўнік заяўляў пра тое, што надыйшоў час зацягнуць паясы, казаў пра эканомію і выхад з крызісу.

Не выключана, што рашэнне павялічыць доўг звязанае з верагоднасцю атрымаць крэдыты ад МВФ, аднак умовы, якія ставіць Міжнародны валютны фонд, для Менска цяжкавыканальныя. Ці не надышоў для Лукашэнкі час перастаць думаць пра пераабранне на прэзідэнцкую пасаду ў чацвёрты раз і прыняць рашэнне аддаць уладу камусьці больш адказнаму?

15 траўня Аляксандр Лукашэнка сваім указам загадаў удакладніць ліміт знешняга дзяржаўнага доўгу Беларусі на канец 2010 года ў памеры $11 млрд. Раней ліміт знешняга дзярждоўгу рэспублікі складаў $9,5 млрд.

Нагадаем таксама, што, паводле дакументаў Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, імпарт расейскай нафты ў Беларусь у студзені-сакавіку 2010 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года зменшыўся на 43,2%.

Сярэдні кошт імпартаванай нафты склаў $368 за тону, павялічыўшыся на 50,7%. Імпарт нафтапрадуктаў знізіўся на 89%, экспарт - на 39,1%, пры гэтым сярэдні кошт экспарту вырас на 51,5% да $553 за тону.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках