Лукашэнка зноў «тасуе» адны і тыя ж кадры
29- 20.05.2010, 16:00
20 траўня беларускі кіраўнік памяняў аднаго міністра і некалькіх чыноўнікаў у аблвыканкамах.
Кіраўнік дзяржавы прызначыў старшынёй Гарадзенскага аблвыканкама Сямёна Шапіру, вызваліўшы яго ад пасады міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.
Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання прызначаны Міхаіл Русы - старшыня Пастаяннай камісіі «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» Беларусі па аграрных пытаннях.
Ён таксама прызначыў Барыса Батуру старшынёй Менскага аблвыканкама і даў згоду на прызначэнне Валерыя Іванова першым намеснікам старшыні Менскага аблвыканкама. Леанід Крупец вызвалены ад пасады старшыні Менскага аблвыканкама ў сувязі з пераходам на іншую працу.
Кандыдатуры Барыса Батуры і Сямёна Шапіры ва ўстаноўленым парадку ўнесены на зацвярджэнне абласных Саветаў дэпутатаў.