Барацьба за Аўтуховіча працягваецца (Фота)
3- 26.05.2010, 13:47
Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» працягваюць акцыі ў падтрымку палітвязняў Мікалая Аўтуховіча і Уладзімера Асіпенкі.
Гэтым разам акцыя прайшла ў Салігорску. У горадзе расклейвалі партрэты палітвязняў і распаўсюджвалі друкаваныя матэрыялы з інфармацыяй аб выніках скандальнага судовага працэсу над прадпрымальнікамі, паведамляе сайт «Еўрапейскай Беларусі».
Аўтуховіч быў прысуджаны да 5 год і двух месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму, Асіпенка — да 3 год калоніі. Праваабаронцы лічаць пераслед вядомага прадпрымальніка і яго калег палітычна матываваным - за спробу змагацца з карупцыяй.


