26 красавiка 2024, Пятніца, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхалевіч пакідае Мілінкевіча

14

Палітык Алесь Міхалевіч ужо не сябар Рады руху «За свабоду». Ён выключаны рашэннем Савета руху «За свабоду». Праўда, па ўласнай ініцыятыве.

«Я збіраюся балатавацца кандыдатам у прэзідэнты, і ў мяне асабіста няма часу на абсалютную большасць тых спраў, якімі я займаўся раней. Таму мой выхад - гэта праява таго, што ў мяне няма часу працаваць у руху, а я не хачу належыць да тых арганізацый, якім я не магу надаваць час», - патлумачыў Алесь Міхалевіч «Еўрарадыё».

Калісьці Міхалевіча выключылі з Партыі БНФ за сувязь з Мілінкевічам і за спробу ўзяць уладу ў партыі ў свае рукі. Міхалевіч адкрыта заяўляў, што робіць стаўку на Мілінкевіча, але набыць славы і перамог разам з лідэрам руху «За свабоду» не здолеў. Зараз малады палітык рэзка узмацніў сваю актыўнасць.

Кіраўніцтва руху «За свабоду» паставіўся да ініцыятывы Алеся Міхалевіча з разуменнем. Аднак Мілінкевіч сам збіраецца балатавацца ў прэзідэнты, таму не мог трываць у шэрагах свайго руху канкурэнта, адзначае «Беларускі партызан».

У Беларусі ўжо тры палітыкі абвясцілі пра свае прэзідэнцкія амбіцыі: лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, Аляксандр Мілінкевіч з руху «За свабоду» і Алесь Міхалевіч без партыі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках