16 красавiка 2024, aўторак, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

25 мая палітвязень Арцём Дубскі выйдзе на волю

1

Між тым, у дачыненні да Арцёма Дубскага, які адбывае пакаранне ў Магілёўскай калоніі, не спыняецца ціск з боку кіраўніцтва папраўчай установы.

Актывіст «Маладога Фронту» паскардзіўся адвакату Тамары Сідарэнка, якая наведала яго ў калоніі 30 красавіка, на нізкую якасць медыцынскай дапамогі, на пагрозы змясціць яго ў чарговы раз у штрафны ізалятар. Перапіска Арцёма Дубскага часта проста не даходзіць да адрасата. А бандэроль, якую даслалі з Галандыі месяц таму, яму абяцаюць аддаць толькі пасля вызвалення з калоніі, паведамляе сайт spring96.org.

Нагадаем, што 7 ліпеня 2009 г. суд Асіповіцкага раёна прысудзіў моладзевага актывіста Арцёма Дубскага да года пазбаўлення волі ў выпраўленчай калоніі агульнага рэжыму. Адразу пасля абвяшчэньня прысуду Дубскі быў узяты пад варту і змешчаны ў СІЗА.

Паводле прысуду, Арцём Дубскі быў абвінавачаны ў парушэньні арт. 415 КК Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі). Варта таксама нагадаць, што 23 красавіка 2008 Арцём Дубскі, разам з іншымі 14-ю маладымі людзьмі, быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці па арт. 342 КК Рэспублікі Беларусь (арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая адбылася 1 студзеня 2008 г. у Мінску. Міжнародная грамадскасць прызнае Арцёма Дубскага палітвязнем.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках