За пасаду прэзідэнта Польшчы пазмагаюцца 10 кандыдатаў
7- 7.05.2010, 12:54
Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты завершылася ў ноч на 7 траўня.
Для праходжання працэдуры рэгістрацыі кожны з кандыдатаў павінен быў падаць не менш за 100 тысячаў подпісаў у сваю падтрымку. Спікеру Сейма Браніславу Камароўскаму атрымалася сабраць больш за 700 тысячаў подпісаў, аднак ён саступіў брату-блізніцу загінулага прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага - Яраславу Качыньскаму, які заручыўся падтрымкай 1,6 мільёна выбаршчыкаў, паведамляе Lenta.ru.
Тым не менш, сацыёлагі лічаць, што верагоднасць перамогі Камароўскага на выбарах складае каля 45 адсоткаў. Качыньскі займае ў апытаннях другое месца прыкладна з 30 адсоткамі. У астатніх кандыдатаў не атрымалася пераадолець пяціадсоткавы бар'ер.
Першы тур выбараў прэзідэнта Польшчы пройдзе 20 чэрвеня 2010 года. Калі ні ў кога з кандыдатаў не атрымаецца пераадолець 50-адсоткавы бар'ер, дык 4 ліпеня адбудзецца другі тур, у якім прымуць удзел двое кандыдатаў, якія набралі найбольшую колькасць галасоў.
Экс-прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі загінуў у авіякатастрофе пад Смаленскам 10 красавіка 2010 года.