9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курс еўра ўпаў да рэкорднага мінімуму

Курс еўра на ранішніх таргах 1 чэрвеня апусціўся да новага чатырохгадовага мінімуму ў адносінах да даляра: за адзін еўра на рынку даюць ужо 1,2115 даляра.

Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на AFP. У адносінах да фунта стэрлінгаў еўрапейская валюта знізілася да паўтарагадовага мінімуму, а ў адносінах да швейцарскага франка - да пяцідзённага мінімуму, дапаўняе Reuters.

Інвестары зноў прадаюць еўрапейскую валюту, асцерагаючыся, што Еўропа можа не пераадолець пазыковы крызіс у Грэцыі і шэрагу іншых краінаў, якія ўваходзяць у еўразону. Акрамя таго, барацьба за скарачэнне дэфіцытаў бюджэтаў шэрагу краінаў можа прывесці да запаволення эканамічнага росту ў ЕЗ.

Нагадаем, курс еўра на сусветным рынку падае практычна ўвесь 2010 год. Паўгады таму еўрапейская валюта каштавала паўтары даляры.

Раней паведамлялася, што 21 траўня 2010 года канцлер ФРГ Ангела Меркель і прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі правялі тэлефонную размову, падчас якой дамовіліся, што распрацуюць сумесную для дзвюх краінаў праграму па стабілізацыі еўра зоны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках