9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На менскіх вуліцах аўтамабілі стаялі па шкло ў вадзе (Відэа)

13
На менскіх вуліцах аўтамабілі стаялі па шкло ў вадзе (Відэа)

Лівень, які пачаўся ўначы і скончыўся толькі раніцай, стварыў сур'ёзныя праблемы для руху транспарту.

Усяго адно ДТЗ адбылося падчас сённяшняга ліўня ў Менску, па звестках аддзела агітацыі і прапаганды УДАІ ГУУС Менгарвыканкама, пры гэтым падтапленне некаторых вуліцаў не было яго прычынай, паведамляе «Інтэрфакс».

У Дзяржаўтаінспекцыі адзначаюць, што сталічныя кіроўцы, выглядае, навучыліся ўлічваць неспрыяльныя ўмовы надвор'я, якія падчас папярэдніх «патопаў» прыводзілі да павелічэння аварыйнай статыстыкі.

Разам з тым, сённяшняй раніцай шмат хто з менчукоў не змог сваечасова дабрацца да працы – лівень, які пачаўся ўначы і скончыўся толькі раніцай, стварыў сур'ёзныя праблемы для руху транспарту на некаторых участках вулічна-дарожнай сеткі сталіцы.

У аддзеле агітацыі і прапаганды УДАІ ГУУС Менгарвыканкама запэўнілі ў тым, што ўсе гэтыя праблемы ўжо вырашаныя, і рух транспарту на складаных участках ізноў наладжаны. Да наступнага выпрабавання стыхіяй – якое сталічная «ліўнёўка», выглядае, ізноў можа не вытрымаць.

Затопленыя сёння, па звестках Дзяржаўтаінспекцыі, былі: участак праспекта Пераможцаў у раёне дома № 75, першая паласа праспекта Незалежнасці ад Валгаградскай вуліцы да вуліцы Талбухіна, вуліцы Лынькова і Глебкі («Два прыпаркаваныя там аўтамабілі стаялі па шкло ў вадзе», – адзначылі ў ДАІ), вуліцы Каліноўскага і Кнорына, 2-е кальцо ў раёне вуліцаў Ціміразева і Арлоўскай, плошча Ванеева, вуліца Ваўпшасава ў раёне «Менскага заводу пеністых вінаў».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках