Трагедыя на ЧС у ПАР: праўнучка Мандэлы разбілася пасля канцэрту
1- 11.06.2010, 9:49
Чэмпіянат свету ў ПАР пачаўся з трагедыі. Загінула Зенані Мандэла.
13-гадовая прапраўнучка самага вядомага ў свеце паўднёваафрыканца, першага чарнаскурага прэзідэнта ПАР, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Нэльсана Мандэлы загінула ў аўтакатастрофе, вяртаючыся са святочнага канцэрту ў гонар чэмпіянату свету па футболе, які стартуе ў краіне, паведамляе РБК.
У канцэрце бралі ўдзел зоркі сусветнай музыкі і спорту, адкрывалі мерапрыемства прэзідэнт ПАР Джэйкаб Зума і кіраўнік ФІФА Зэп Блатар. Закрывала канцэрт Шакіра, якая выканала афіцыйную песню турніру Waka Waka. Шмат падчас канцэрту казалася і пра ролю Мандэлы ў тым, што ПАР даручылі праводзіць сусветнае свята футбола.
Напярэдадні 91-гадовы Мандэла сустрэўся з дэлегацыяй зборнай Партугаліі. Крышціану Раналду падарыў знакамітаму праваабаронцу футболку зборнай Партугаліі з нумарам 91.