9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч абвясціў у турме галадоўку

14
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч абвясціў у турме галадоўку

У несправядліва асуджанага вязня сумлення сур'ёзныя праблемы са здароўем - і гэтая галадоўка можа яго забіць.

Пра тое, што ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч абвясціў галадоўку пратэсту, паведаміў «Радыё Свабода» яго адвакат Павал Сапелка.

У Мікалая Аўтуховіча пастаянныя праблемы з зубамі, яму неабходна пратэзаванне, але неабходную медыцынскую дапамогу ў менскім следчым ізалятары, дзе палітвязня трымаюць больш за год, яму не аказваюць.

У сувязі з гэтым Аўтуховіч звярнуўся да намесніка начальніка дэпартамента выканання пакаранняў па медыцынскай частцы з заявай з патрабаваннем аказаць яму неабходную дапамогу. Але ніякага эфекту гэта не дало. Аўтуховіч падазрае, што заяву ўвогуле не перадалі. Таму ў знак пратэсту ён абвясціў галадоўку.

Па словах Паўла Сапелкі, Мікалай Аўтуховіч галадае ўжо другі дзень, стан яго здароўя пакуль здавальняючы.

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч як і яго сябар Уладзімір Асіпенка пераследуюцца за сваю актыўную барацьбу за правы прадпрымальнікаў. У знак пратэсту супраць незаконнага арышту Аўтуховіч галадаў у турме больш за 90 дзён, моцна падарваўшы здароўе. За гэты час ён страціў 30 кілаграмаў вагі. У палітвязьня панкрэатыт і яшчэ цэлы шэраг хранічных захворванняў.

Вярхоўны суд Беларусі прысудзіў Мікалая Аўтуховіча да пяці гадоў двух месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму, Уладзіміра Асіпенку - да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках