16 красавiка 2024, aўторак, 8:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сайт charter97.org патрапіў пад DDoS-атаку

27

Сервер пераносіць масіраваную DDoS-атаку і сайт можа быць нейкі час недасягальны.

Служба тэхнічнай падтрымкі сайта charter97.org высвятляе падрабязнасці нападу і звярнулася па дапамогу да хостынг-правайдэра. Спадзяемся, у хуткім часе атака будзе мінімізаваная. Аднак, маючы досвед шматдзённых нападаў на charter97.org, звяртаем вашую ўвагу, сайт можа быць недасягальны на працягу некалькіх дзён.

DDoS-атакі на папулярны незалежны інтэрнэт-рэсурс ажыццяўляюцца кожны раз падчас гучных палітычных падзеяў у краіне. Учора рэсурсам актыўна асвятлялася «газавая вайна» паміж Расеяй і Беларуссю. Гэтыя навіны выклікалі вялікі рэзананс сярод чытачоў. Нагадаем, што дзяржпрапаганда паведамляла пра канфлікт з Расеяй у аднабокім ключы, і даведацца праўду пра тое, што адбываецца, беларусы маглі толькі ў інтэрнэце.

Таксама варта адзначыць, што ўчора на нашым сайце анансаваўся ўдзел кандыдата ў прэзідэнты, лідэра грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава ў праграме радыёстанцыі «Эхо Москвы» і тэлеканала RTVI, тэмай якой была «Сітуацыя ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў». Мы размясцілі аўдыё праграмы, і сёння павінны былі апублікаваць стэнаграму перадачы. Пасля таго, як Андрэй Саннікаў абвясціў пра свой намер стаць кандыдатам у прэзідэнты на нашым сайце, у рэдакцыі charter97.org быў праведзены ператрус і канфіскаваныя кампутары. Зараз – на сайт ідзе DDoS-атака.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках