Азаранка выйшла ў друое кола Уімблдона
1- 23.06.2010, 8:57
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (11-е месца ў сусветным рэйтынгу) выйшла ў другое кола адкрытага чэмпіянату Англіі.
22 чэрвеня ў 1/64 фіналу яна перамагла харватку Мір'яну Лучыч (182) — 6:3, 6:3 і зараз сустрэнецца з Баянай Ёваноўскі з Сербіі (107), паведамляе БелаПАН.
Вольга Гаварцова (38) у стартавым паядынку саступіла гішпанцы Аранце Пара Сантон'я (47) — 3:6, 6:2, 4:6.
Найвышэйшым дасягненнем Азаранкі на Уімблдонскім турніры з'яўляецца выхад у чвэрцьфінал (2009), Гаварцовай — у другое кола (2007, 2009).