Маёраў: Неабходнасць прыезду дэлегацыі «Газпрама» адпала
8- 28.06.2010, 11:10
ААТ «Белтрансгаз» і ААТ «Газпрам» плануюць у хуткім часе падпісаць дадатковае пагадненне да кантракце па транзіце газу на 2010 год.
Пра гэта БелТА паведаміў генеральны дырэктар ААТ «Белтрансгаз» Уладзімір Маёраў.
Паводле яго словаў, з улікам даручэнняў Лукашэнкі «Белтрансгаз» інтэнсіфікаваў перамовы з «Газпрамам». Бакі істотна зблізілі пазіцыі. «У сувязі з гэтым адпала неабходнасць прыезду дэлегацыі «Газпрама» у Менск, - распавёў Уладзімір Маёраў. - Мы цалкам можам працаваць дыстанцыйна».
Гендырэктар «Белтрансгаза» адзначыў, што «Газпрам» ужо даслаў у «Белтрансгаз» сваю рэдакцыю дадатовага пагаднення да транзітнага кантракту. «Мы яе ўзгаднілі і 27 чэрвеня накіравалі ім назад, - дадаў ён. - Думаю, што мы, як раней і планавалі, у сераду-чацвер усе неабходныя дакументы падпішам».
Пры гэтым Уладзімір Маёраў не выключыў магчымасці заключэння дадатковага пагаднення дыстанцыйна. «Тэхнічна гэта магчыма», - падкрэсліў суразмоўца.